Стихи белорусских поэтов

Стихи, вирши на белорусском языке поэта Якуба Коласа.

Беларусам
Якуб Колас
Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?

Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

Белорусский поэт Петрусь Бровка: известные стихи.

Ісці да мэты — ўстаць да ўсходу...
Петрусь Бровка
Ісці да мэты — ўстаць да ўсходу
I даць зямлю адчуць нагам,
Ды, крышачы сцяну нягоды,
Ісці насуперак вятрам.

Няхай палохаюць віхуры,
Ты не мяняй кірунак свой,
Бо нават птушкі супраць буры
Сядзяць наперад галавой.

Стихотворения на белорусском языке поэта Максима Танка.

Ганна
Максим Танк
Цябе даўно назвалі б
Славутыя паэты
Багіняй, чараўніцай,
Афеліяй, Джульетай.

Я ж рад, што цябе клічуць
Звычайным імем «Ганна»,
Што аддаецца рэхам
У сэрцы несьціхана.

I ў час, калі прыходзіш
З палёў пахучых мятай,
I ў час, калі змаўкае
Хады тваёй стаката.

Я рад, што ты са мною,
Звычайная, зямная,
Якую не аддаў бы
За ўсе спакусы рая.

Небольшие известные стихотворения Нила Гилевича на белорусском языке.

Праз колькі гадоў...
Нил Гилевич
Праз колькі гадоў
Унук мой будзе юнак,
І нейкі мардач
Пагоніць яго ў Чачню...
Лепш сёння загіну я!..
Родныя гукі...
Нил Гилевич
Родныя гукі...
З гукаў — родныя словы...
Са словаў — песні,
Казкі, паэмы, драмы,
Жыццё, Радзіма, Народ.

Известный белорусский поэт Василь Витка - стихи и творчество.

Цень
Василь Витка
На шэра-жоўтым сухім асфальце
Ляжыць мой сіні вільготны цень.
Празрыстыя доўгія ценевы пальцы
Дрыжаць, як дарэмна пражыты дзень.

У цень залятае сухое лісце,
Гарыць блакітна-зялёным агнём;
I думкі, што дымам сплылі калісьці,
Вяртаюцца ўсёдаравальным днём.

Известные стихи, стихотворения на белорусском языке поэта Янки Купалы

Як спытаюцца нас
Янка Купала
Прыйдуць людзі з Усходу,
Прыйдуць з Захаду людзі
I спытаюцца нас:
«Скуль, якога вы роду?
Дзе зямля ваша будзе,
Дзе айчызна у вас?»

Мы ля плоту, пад плотам
Паглядзім, пашукаем,
Які даць тут адказ,
I адкажам: «Э, што там...
Мусіць, бабскім звычаем
Збегла ўпрочкі на час».